На Паўночна-Заходнім фронце
У рэдакцыі армейскай газеты
«Героический штурм»
Мы жылі ў зямлянцы
З Міхаілам Святловым.
Вярнуўшыся з часцей,
Адрапартаваўшы і адпісаўшыся,
Мы распальвалі
Вясёлую пячурку
І бралі па добрай франтавой чарцы.
Душа адтайвала,
І Міхаіл Аркадзевіч
Пачынаў жартоўную арыю:
«Што ў Пімене табе маім?»
Я лагодна ківаў галавой:
«Вот піменна»...
Даўно ўжо знік
Мой друг за небасхілам...
Я падыходжу да таго парога,
Які нікому не ўдалося перайсці.
І страшна запытаць
У роднага народа:
«Што ў Пімене табе маім?»
1985