epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Толькі голас..."

Неба жураўлінае, журботнае,

Цёмная вільготная зямля.

Птушка ты балотная, адлётная!

Бачылі вы зблізку жураўля?

 

Можа, добра, што не бачылі намоклага,

Смешнага... Цяжкі птушыны быт...

Толькі неба ды курлыканне нязмоўклае,

Толькі вочы, толькі голас ды блакіт.

1972


1972

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан