epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Веру Сірыусу і Венеры..."

* * *

Веру Сірыусу і Венеры

За іх радаснае святло

І гарачаму сонцу веру,

Што маё сагравае жытло.

 

Веру атамам, веру генам,

Веру дзецям, і мудрацам,

І ўрачыстым Крамлёўскім сценам,

І сваім беларускім лясам.

1976


1976

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан