epub
 
падключыць
слоўнікі

Робэрт Бёрнс

Я сэрцам у горах

Я сэрцам у горах,

Я сэрцам на волі.

Я сэрцам у горах -

Не ў лузе, не ў полі.

Я сэрцам у горах,

Дзе казулі, алені,

Дзе лунаюць заўжды

Мае летуценні.

 

Гэй, бывайце, узгоркі

Паўночнай краіны -

Радзімы гаэлаў

І мужнай радзіны.

У якія б вандроўкі

Мяне лёс ні кідаў -

За горную Скотыю

Ўсё б я аддаў.

 

Гэй, бывайце, вяршыні

У белых уборах,

Бывайце, рачулкі

Ў зялёных прасторах;

Лёс мой родны, бывай,

Мяне болей не ўбачыш.

Бывай, вадаспад!

Што ты, любы, мой, плачаш?..

 



Пераклад: Алена Таболіч