epub
 
падключыць
слоўнікі

Робэрт Льюіс Стывенсан

Летні сон

Узімку я ганю свой сон,

Хоць ноч свой чорны парасон

                                     не склала.

А ўлетку ўсё наадварот -

Хоць светла - пазяхае рот,

І ноч - як скнара.

Хоць крокі за акном чутны,

Не могуць сон спужаць яны.

І як мне тут, скажыце, быць,

Што мне - смяяцца ці тужыць?

Мне вельмі хочацца гуляць,

Ды - завідна ўжо трэба спаць.



Пераклад: Алена Таболіч