epub
 
падключыць
слоўнікі

Рознае

«Лады-лады-ладкі, малыя рабяткі...»

Лады-лады-ладкі,

Малыя рабяткі

Гарох малацілі -

Цапы паламілі.

Лады-лады-ладкі!

- Дзе былі?

- У бабкі!

- Што елі?

- Кашку!

- А што пілі?

- Бражку!

Кашка - масляная,

Бражка - смачненькая.

Папілі, паелі -

Дамоў паляцелі,

На вароты селі,

«Ладушкі» запелі.



Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая