Я спытаў сягоння у мянялы,
Што дае за паўтумана на рублю,
Як сказаць мне для цудоўнай Лалы
Па-персідску «Я цябе люблю»?
Я спытаў сягоння у мянялы
Ціха, так, як хвалі шапацяць,
Як мне для такой цудоўнай Лалы
Пацалунак ласкавей назваць?
І яшчэ спытаў я у мянялы,
Затаіўшы сціпласць удвая,
Як сказаць мне для цудоўнай Лалы,
Як сказаць ёй, што яна мая?
Адказаў мяняла мне каротка:
Пра каханне нельга гаварыць, —
Закаханы уздыхне салодка
Так, што погляд яхантам гарыць.
Пацалунак назвы ў нас не мае,
Ў пацалунка свой і смак, і пах,
Пацалунак, быццам ружа ў маі,
Растае пялёсткам на губах.
Ад кахання не даюць зарукі,
Ведаюць з ім гора і бяду.
«Ты — мая» ёй толькі скажуць рукі,
Што зрывалі чорную чадру.