epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Ясенін

Мне сумна на цябе глядзець...

Мне сумна на цябе глядзець,

І жальба мне перадалася.

Напэўна, толькі вербаў медзь

У верасні нам засталася.

 

Чужыя губы разняслі

Тваё цяпло, трымценне цела.

Бы дожджык сеецца, імгліць

З душы, крыху ўжо амярцвелай.

 

Ну што ж! Не страшыць ён мяне:

Ёсць радасць іншая і шчырасць.

І больш нічога не кране,

Як толькі жоўты тлен і сырасць.

 

Ды і сябе я не збярог,

Каб ціха жыць з усмешкай мілай.

Як мала пройдзена дарог,

Як многа зроблена памылак.

 

Смяшыць жыццё, смяшыць разлад.

І нельга тут паправіць штосьці.

Нібы пагост, услалі сад

З бяроз абгрызеныя косці.

 

Як госці саду, мы з табой

Так адцвіцем пад гэтым небам...

Калі не бачна руж зімой,

Дык і ўздыхаць па іх не трэба.



Пераклад: Юрась Свірка