epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Ясенін

Русь, мая ты, дарагая...

Русь, мая ты, дарагая,

Хаты — з богам, дзе ні кінь.

Не відно канца і краю —

Вочы ссе прастора-сінь.

 

Быццам прышлы багамолец,

На твае гляджу палі.

А ля веснічак таполі

Звонка чэзнуць пачалі.

 

Пахне яблыкам і мёдам

Скрозь па цэрквах ціхі Спас.

І гудзе за карагодам

На лугах вясёлы пляс.

 

Пабягу я па сцяжынцы

На прывале мяккіх лех,

Мне, нібыта завушніцы,

Празвініць дзявочы смех.

 

Калі крыкне рань святая:

"Кінь ты Русь, жыві, дзе рай!” —

Я скажу: "Не трэба раю,

Дайце мне мой родны край”.

 

1914



Пераклад: Юрась Свірка