epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Ясенін

Ты сказала, што Саадзі...

Ты сказала, што Саадзі

Толькі ў грудзі цалаваў.

Навучуся, вось паглядзіш, —

Я раней таго не знаў!

 

Ты прапела:«За Еўфратам

Ружы лепей за дзяўчат».

О калі б я быў багатым,

Я б спяваў на іншы лад.

 

Ружы зрэзаў бы, як вецце,

Бо адна уцеха мне —

Толькі б лепшае на свеце

Не было б за Шаганэ.

 

І не муч ты запаветам,

Што мне нейкі запавет.

Нарадзіўся я паэтам

І цалую, як паэт.



Пераклад: Валянцін Рабкевіч