epub
 
падключыць
слоўнікі

Севярын Квяткоўскі

Мы чытаем Глёбуса. Апавяданьне (Толькі для дарослых!)

Мы зь Людкай ляжым у ложку, і чытаем глёбусаву «цагліну» - збор твораў «Тэксты». Дакладней, я чытаю, а Людка робіць мне міньет. Дакладней спрабуе рабіць, бо ўвесь час зьбіваецца на сьмех. Я чытаю «Дамавік Ненатольны» - каля пяцідзесяці кароткіх абзацаў, кожны зь якіх прысьвечаных пэўнаму віду сэксуальнай маніі.

«...Дамавік згвалціў жоўты ядвабны абрус, якому спачатку прызнаўся ў найшчырэйшчых пачуцьцях» - гэта самае бяскрыўднае ад Ненатольнага. Я першы раз таксама рагатаў. Дзесьці я чытаў, што аўтар па-просту праілюстраваў разьдзел мэдычнага падручніка пра сэксуальныя адхіленьні. Тут справа ў дынамізьме дзеі і дзелавітасьці Дамавіка. Я сабе ўяўляю гэткага крэпкага круглага курдупеля зь вялікімі рукамі і крыху насупленымі брывамі. Мне сьмешны гэткі кантраст, калі сэксуальныя вычварэньні робяцца з выглядам, нібы бульбу капаюць.

За вакном вечар 31 сьнежня, а ў нашым пакоі Новы Год наступіў, хіба дзён пяць таму, ня меней. Плэер так і застаўся ўключаным з учора, а ў ім, пэўна, ужо тысячны раз пракручваецца дыск «Сьвяты вечар». Мы нядаўна прачнуліся, і амаль не зьвяртаем увагі на гадзіньнік, што няўхісна, няўмольна рушыць стрэлкі да «12». Паўсюль у пакоі сьляды, якія сьведчаць - тут пабывалі госьцікі дарагія, яны танчылі танцы, спалі хто дзе, а пасьля пахмяляліся. «Дзяўчынкі п'юць кактэйлі, салодкае віно // А хлопцы ўсё адразу, хлопцам ўсё адно» - гэта не пра нас. Мы людзі інтэлегентныя, п'ем адно піва, гарэлку, настойкі і каньяк. Сьледуем правілу не паніжаць градус, хаця часам і паліруемся, пра што з раніцы шкадуем.

Зрэшты, гэтым разам усё прадумана, і падрыхтавана. На стале выключна нацыянальны прадукт: самагонка-«карчоўка», «Крамбамбуля» і гарэлка «Хіт» (тая, што зь бел-чырвона-белай паласой). А таксама сыр «зь цьвільлю», вэндліна і масьліны. Я пацягваю «лонг дрыньк» з гарэлкі і чырвонага вінаграднага соку. На смак - нібы партвэйн. Сапраўдны партвэйн я люблю, але ўжываю ня часта - ад яго на раніцу башка трышчыць.

Людчына галава рытмічна ўздымаецца і апускаецца, я трымаю «цагліну», каб не замінаць рабіць харашо. Людка любіць і ўмее займацца аральным сэксам, што дадзена ня кожнай жанчыне. Пэрыядычна я адрываюся ад «Тэкстаў», і распавядаю пра сэксуальныя дзівосткі, сустрэтыя мною на жыцьцёвым шляху. (Людка любіць слухаць пра сэксуальныя прыгоды). Так, у мяне была дзяўчына, якая ў свае 22 гады меркавала, што празь міньет можна зацяжарыць. Альбо дзяўчына, што любіла міньет толькі «на выхадзе зь вінта». Гэта значыць, калі адпускае адзін зь відаў цяжкога наркотыку. Ці, напрыклад, красуня, якая лашчыла чэлес толькі разам з ужываньнем белага віна. Я дазнаўся, што многія жанчыны ўпэўніваюць сябе, што занятак аральным сэксам зь «левым» мужчынам - гэта ня здрада. Зрэшты, самая выбітная ўсё-ткі Людка. Яна патрапіла атрымліваць аргазм ад рабленьня міньету.

Людка старэйшая ад мяне на пяць гадоў, таму часам дазваляе сабе зварот «малыш». А я ў адказ цытую што-небудзь з клясыка... Во, на старонцы 1028:

«Большасьць каханак варта браць нахабна, пакуль яны не разабраліся ў сваім стаўленьні да цябе».

Філязоўскія развагі - наш улюблёны занятак за чаркай. Мы зь Людкай любім выпіць і пагаварыць. Напрыклад, пра глёбусавых «сУчасьнікаў» і «дамавікоў». Мы прыйшлі да высновы, што аўтар робіць нячэсна, калі «здае» інтымныя падрабязнасьці жыцьця сваіх колішніх каханак. Як не камуфлюй пэрсанажаў «Дамавікамэрона», а вядомага чалавека адразу пазнаюць многія. А малавядомага пазнаюць сябры. Усё роўна прыкра...

«Жанчына прагна смактала чалес, дапамагаючы сабе абедзьвума рукамі. Праз густую пару мужчына паглядаў на паўпразрыстыя дзверы. Лёгкі страх, што нехта зайдзе і пабачыць, як вагітная распусніца стаіць на каленях і прагна смокча ягоны гуй, паглынаючы яго ледзь не цалкам, вельмі бадзёрыў мужчыну».

Гэтая цытата зь інтэрнэту, зь яшчэ ня выдадзеных «Дамавікоў».

У нас дзьверы незачыненыя, а фіранкі рассунутыя, Людка крыху енчыць ад задавальненьня.

Я адкідаю «цагліну», закрываю вочы, і засяроджваюся на ўласных адчуваньнях. Рукою крыху націскаю Людцы на патыліцу, маўляў, хутчэй. Шчыра дзіўлюся, як пасьля такіх ударных сьвяточных дзянькоў Людка ў стане так жвава рухаць галавой?!

Калі глядзець на людзей, што займаюцца сэксам, часта робіцца сьмешна - такія ў іх выразы твару! Сур'ёзныя, нейкія, скажоныя... Не выглядае, што людзі атрымліваюць асалоду. Пэўна, вінаваты бадун, які я яшчэ не пасьпеў пераадолець з дапамогай гарэлкі, але цяпер людчын твар з маім чэлесам ў роце падаўся вельмі сьешным. Я хіхікнуў, і каб закумафляваць прычыну сьмеху, пачаў распавдаць чарговую бацку пра свае сэксуальныя ўражаньні ад жыцьця.

- ...разумееш, кожная жанчына мае сваю фірмовую штучку. Памятаю адну барышню, ну тую, адзіную сустрэтую, што не любіла аральны сэкс. Я думаў, на тым і фініш - нецікава, але яна зрабіла такое! Яна магла рабіць масаж чэлеса ўваходам у вагіну!.. А то во ішчо случай быў, зь дзьвюма дзеўкамі трахаўся! Неверагодна! Уяўляеш, адна зь пераду ротам шчыруе, а другая ззаду языком...

Так я выступаў са сьпітчам, але раптам заўважыў сінякі на сваех нагах і руках.

- Людка, ня ведаеш адкуль гэтыя сьляды?

Людка неахвотна спынілася, і паглядзела на мяне:

- Ведаю. Гэта мы з табою сёньня ноччу біліся. Дакладней, я цябе біла, а ты спрабаваў адбівацца.

Значыць учора без весялухі не абыйшлося. То-та я сёньня прачнуўся надта задаволены жыцьцём. Значыць, напярэдадні добра паднасраў камусьці. Значыць Людцы.

А Людка паказала на суседнюю сьценку:

- Я цябе з той кватэры выцягнула. Праўда, забылася запытацца пра іхныя фірмовыя штучкі.

Людчын твар зьмяніўся, інтанацыя сталася пагрозьлівай:

- Ты дастаў ужо, ябака! Ты ж на кожную бабу залесьці гатовы! Асабліва, калі п'яны... Ты хоць адну прапуцсьціць можаш?!.

Я аслупянела слухаў маналёг. Я дазнаўся пра свой кабелізм, інфантэлізм, безадказнасьць, разбэшчанасьць і шмат чаго іншага.

- Скаціна ты, - Людка ўскокнула з ложку, і накінула на сябе даўгі сьвітэр. - Я цябе ненавіджу.

Вось дык і сьвяты. Выглядае, што Людка толькі набірае сілу, разьмінаецца перад сапраўдным экшанам.

- Каб нагі тваёй тут не было! Цяпер. Зьбірайся, і шуруй адсюль да сваіх баб!

- Слухай, Людка, а як я патрапіў у тую кватэру, яна ж у суседнім пад'езьдзе?

- Ня ведаю, як патрапіў, але я пабачыла цябе на іхным гаўбцы. Дзьве бабы, і ты. Каторая, кажаш, была зь пераду, а каторая ззаду?

У Людкі цяжкая рука. Рука пляснула мне па мордзе з разгароту, і...

У гэты момант заверашчэў дзьвярны званок. Мы аслупянелі. На гадзіньніку было 23-55. Я хутка ўскокнуў у нагавіцы, і крыкнуў: «Не зачынена».

- Фу, пасьпеў, - спадар сярэдніх гадоў страсаў з палітона рэшткі сьняжынак. - Гэта ж кватэра Т-чкоўскіх?

Мужчына крыху цягнуў галосныя, у ягонай беларускай мове «ч» гучала занадта мягка. Ён паставіў на падлогу дарагі кейс, і крыху расшпіліў свой дарагі палітон. Проста на мяне спакойна глядзелі вялікія сьветлыя вочы фашыста. А можа гэта падбародзьдзе фашыстоўскае, а вочы акурат, добрыя і спагадлівыя? У кожным выпадку, я расчараваў візітэра, паведаміўшы, што «такіх тут няма».

- Гэта Прыдарожная 12-б?

- 12-а.

Спадар ў роспачы разьвярнуўся, каб сыйсьці.

- Чакайце, вы не пасьпееце! Засталося тры хвіліны. Сустрэньце Новы Год у нас, а пасьля пойдзеце да сяброў.

Людка тым часам хуценька прыбірала ў пакоі. Спадар паглядзеў на голую задніцу, што вылезла з-пад сьвітэра: Людка нахілілася, каб прыбраць з-пад стала пустыя бутэлькі.

- Ну, добра, дзякуй. Уладзімір, - назваўся гогсьць і працягнуў мне руку.

Мы павіталіся.

- У вас ёсьць сок? Я алькаголь не ўжываю.

Мы пасьпелі напоўніць свае кубкі: адзін сокам, два сокам з гарэлкай. Акуратна цокнуліся, іранічна прамовілі «ўра» і з задавальненьнем выпілі.

Уладзімір застаўся ў нас на цыгарэтку. Мы крыху пагаварылі пра навагоднія прыколы, і выпадковы госьць пайшоў. Перад тым як разьвітацца, Уладзімір пільна паглядзеў на Людку:

- Я ўпэўнены, што дзесьці вас бачыў, але не магу прыгадаць дзе.

Я заўважыў, што Людка крыху пачырванела.

Нечаканы госьць сышоў, а ў мяне засталося ўражаньне, што ягоны твар мне таксама знаёмы. Як толькі прычыніліся дзьверы, Людка хуценька наліла сабе самагонкі, і ляснула адразу грамаў 75, ня менш. Патрэсла галавой, хукнула, і наліла яшчэ столькі ж. Падыйшла зь кілішкам да вакна.

- Людка, а дзе гэты Ўладзімір мог цябе бачыць, ты цяміш?

Людка панура маўчала. Ад велічнага гневу на твары не засталося нават згадкі. Жанчына апусьціла галаву, і ледзь прамовіла:

Зайдзі на «Litara.net» ў «Найноўшы Дамавікамэрон» - «Блудніца».

 

* * *

 

Агінаючы дом 12-а на Прыдарожнай, мужчына па імяні Ўладзімір зірнуў на акно кватэры, дзе толькі што быў. Ён ізноў убачыў твар гаспадыні. Наўрад ці хто зьвярнуў увагу, што за сьпінай у жанчыны быў мужчына. Толькі Ўладзімір заўважыў відавочнае: перад ягонымі вачыма за шклом вакна адбываўся палавы акт. Уладзімір прыгадаў пры якіх абставінах ён пазнаёміўся з жанчынай, чый твар цяпер усё болей скажаўся ў перадаргазьмічным стане. Уладзімір раскрыў свой кейс, вынуў нататнік і асадку. Запісваючы ідэю чарговай замалёўкі, Уладзімір спрабаваў угадаць, якім сэксам займаецца пара ля вакна: анальным ці вагінальным?


1996-2006?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая