epub
 
падключыць
слоўнікі

Стары Улас

Абяцадла

Абяцадла - рэч не цяжка:

Бусел - гэта будзе пташка,

Цар - ў пачоце быў калісьці,

Дуб - зімою ёсць без лісця,

Этна - то бугор агністы,

Фельчар - то не арганісты,

Грошык - дробная манета,

Гусь - дамова пташка гэта,

Іскра - жарка і пякуча,

Ель - шуміць, калі растуча,

Конь - баіцца шмат астрогі,

Ліс - ёсць звер чацвераногі,

Лось - вялікі ёсць, і годзе,

Мак - красуе ў агародзе,

Наста - дзеўка працавіта,

Окунь - рыба смакавіта,

Перац - горак будзе хіба,

Рак - гавораць, то не рыба,

Сучка - брэша, ёй уцеха,

Торба - меншая ад меха,

Улей - пчолам ёсць храміна,

Воўк - то дзікая скаціна,

Х - закінем у загладу,

У - чытаюць, але ззаду,

Заяц - то лясная кошка,

Жоўты - певень і какошка,

Змей - сярдзіты вельмі, падла, -

                  І ўсё будзе абяцадла.

 


1924?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая