Агонь жывы, агонь палае Вечны,
Нібы сцяжок, ля помніка трапеча...
То факел бессмяротнасці і славы,
То водбліск гераічных дзён,
Ён з Прагі, і з Берліна, і з Варшавы —
З усіх куткоў зямлі відзён.
На мармуры — пралескавы букецік,
Пакладзены дзіцячаю рукой...
Хай будзе шчасце, мір на свеце
І веснавы задумлівы спакой!