epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Чэсць

Паручык Лермантаў, вы не аддалі чэсць

Мішурнаму, напыжанаму чыну,

І ён вам вымавіў, нібыта хлапчуку.

 

О дуралей з рагатымі вусамі!

Хіба ён мог хоць крышку зразумець,

Якія думы абдымалі вас...

 

Паручык Лермантаў, ізноў стаіце вы

На пышным бале, скрыжаваўшы рукі,

Калі другія выкрунтасяць па...

 

Ім вас не зразумець, яны глухія

Да светлай радасці, да болю, да журбы,

Да чалавечай годнасці глухія...

 

Паручык Лермантаў, вам дзякуй

за партрэт:

Вачэй самотных цеплыня густая,

І глыбіня іх, глыбіня, як мора...

 

Мы разумеем вас, паэт,

Мы вашыя адданыя салдаты.

Паручык Лермантаў! Прыміце нашу чэсць!


1966?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 36
Крыніца: скан