epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Дом інвалідаў

Замест ног — дзіцячая калясачка,

Коціцца паўчалавека,

Зямлю адпіхваючы ад сябе рукамі...

Вобмацкам ціхім ідзе сляпы,

Кійком выбірае дарогу,

І ногі адчуваюць,

якая няроўная зямля...

Гэта дом інвалідаў,

Гэта самыя строгія людзі,

Самыя строгія суддзі зямлі.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 47
Крыніца: скан