epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Я люблю, як бяжыць снегавая вада..."

Я люблю, як бяжыць снегавая вада

Па разорах усіх, каляінах,

І гатоў нават песню складаць

Залатым веснавым ручаінам.

Я люблю,

Як рака ў хвалях грозных бурліць

І грукоча аб скалы ў страмнінах,

Як ад чыстых струменяў зямлі

У калодзежы поўны дзядзінец.

Я крыніц ключавых булькаценне люблю,

У імклівасці іх — сілу бачу...

Мо таму яшчэ больш не цярплю

Я балотнай вады, стаячай.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 136
Крыніца: скан