epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Калі б мяне спыталі..."

Калі б мяне спыталі,—

Які лепшы верш я хацеў бы

напісаць,

Я адказаў бы:

— Пра сына.

 

Калі б мяне спыталі,—

Якую лепшую паэму

хацеў бы я напісаць,

Я адказаў бы:

— Пра маці...


1970?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 110
Крыніца: скан