epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Песня семнаццацігадовых

Мы ўваходзім з табой у прадвесне,

Мы з маленства выходзім з табой.

І ў душы нараджаецца песня,

Нараджаецца ў сэрцы любоў.

 

Нам з табой семнаццаць,

Нам з табой смяяцца,

Танцаваць, весяліцца з табой.

 

Перад намі шляхі, а не сцежкі,

І мы пойдзем шчасліва па іх,

І жыцця залатое бязмежжа

Мы падзелім, як хлеб, на дваіх.

 

І юнацтва узнёслае мары

Праз усе пранясем мы гады.

Нашу зорку кахання — Стажары

Зберажэм назаўжды, назаўжды.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 117
Крыніца: скан