epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Самакрытычныя заўвагі агранома

Як прыйдзе холад на палі —

Збірай бульбоўнік і палі.

Як смягнуць засухай палі —

Ты хоць гародніну палі.

Калі ж ты дбаеш пра палі,

Ты іх старанна прапалі.


1968?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 202
Крыніца: скан