epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Школьнай сяброўцы

Ты памятаеш, не хацеў упарта

Сядзець з табой я за адною партай,

Бо сябрукі смяяліся з мяне:

«З дзяўчынкай сеў, глядзі, адзеўчанеў...»

 

Тым горш яшчэ, пад кпіны і смяшок,

Мяне дражнілі «Нэлін жанішок».

І ты ўсё чула і была той Нэляй...

Тады ўдваіх мы разам чырванелі,

Хацелася пусціцца науцёкі,

Забыўшыся пра школу і урокі...

 

Дзяцінства наша з ліўнем адшумела,

І ты і я другімі сталі, Нэля,

Але аднекуль з глыбіні душы

Каханне першае ўсё просіць «напішы».

Мо з-за яго я не хацеў упарта

Сядзець з табою за адною партай.


1957?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 134
Крыніца: скан