epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Сусветны гімн

Музыку да Інтэрнацыянала»

напісаў французскі рабочы

(токар па дрэву) П’ер Дэгетайр.

 

Здаецца, акіян ракоча

І крышыць скалы-берагі...

За нотай нота... То рабочы

Натхнёна піша грозны гімн.

 

У ім — раскат грымотаў гордых,

Звон ланцугоў, суровы гнеў,

Само жыццё дае акорды,

Ад мужных сэрцаў той напеў.

 

Сваёю моцай ён згуртуе

Усіх, хто цяжкі гнёт насіў...

«Мы наш, мы новы свет збудуем,

Хто быў нічым, той стане ўсім».

 

Здаецца, акіян ракоча

І коціцца дзевяты вал...

За нотай нота... То рабочы

Стварае гімн —

«Інтэрнацыянал».

 

Каб перуном ён грозным трэснуў,

Тыранаў, злыдняў пакараў...

На барыкадах з гэтай песняй

Рабочы будзе паміраць.

 

Яна праб’ецца і з-за кратаў,

Яе кардонам не стрымаць,

Люд абяздолены на катаў

У бойку будзе падымаць.

 

З ёй пройдуць людзі шлях цярністы

Пакуль ўсе здымуць ланцугі,—

Такая роля камуністаў,

Так кліча іх сусветны гімн.


1961?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 181-182
Крыніца: скан