epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Трубачы

У іх усё распісана па нотах.

Да губ прыклалі муштукі медзяныя,

Набралі ў грудзі стылага паветра,

Надзьмулі шчокі, быццам бы ад злосці,—

І трубы грымнулі па ўзмаху дырыжора,

І дзынкнулі літаўры зычна...

А што зайграць — ім усё роўна,

Ці бравы марш, ці рэквіем глухі.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 152
Крыніца: скан