epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

У паходзе

Гарністы, помню, клікалі ў дарогу...

Пот гімнасцёрку клеіў да спіны,

А я ішоў, хаця прасілі ногі:

«Прысядзь хоць на хвіліну, адпачні».

 

Хацелася ад стомы скінуць боты,

Ступіць на росы босаю нагой,

Ды толькі ногі я запэўніў: потым

Мы адпачнем, як скончыцца паход.

 

Дамоў вярнуўся.

У полі за работай

Ізноў бягуць напружаныя дні.

І тут я ногі суцяшаю — потым,

Калі яны заныюць: «Адпачні».


1957?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 129
Крыніца: скан