epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Зямлю спавілі абручы вясёлак..."

Зямлю спавілі абручы вясёлак —

Арбіты таямнічыя, дзіцячыя.

Па іх даўно лятаюць спадарожнікі

І мар гарэзных, і квяцістых сноў.

 

Мой карабель па той арбіце

Таксама плыў, пакуль аж не згарэў...


1966?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 23
Крыніца: скан