epub
 
падключыць
слоўнікі

Тацьцяна Барысік

Я п’ю віно на пару з ружай. . .

Я п’ю віно на пару з ружай,

Сілы дасць яно журбу адужаць.

 

Цвітуць ля выканкама ружы

Нібыта п’юць людскую кроў.

О, як жа мне журбу адужаць,

О, валадарка маіх сноў?

Абцасаў стук, нібы прынада,

Аж дрыжыкі пайшлі ў грудзях,

Але ў цябе аўто, пасада,

А я з лапатай і ў тапцях

Ў цябе прычоска нібы цэбар

І золата вісіць паўсюль,

А я граблямі лісце грэбаў

І рукі не памыў дасюль!

Райвыканкамаўская ружа!

І ты адна, і я адзін,

Ды не дае мне з месца рушыць

Ня наш блакіт чужых ялін...

У кіраўнічых калідорах

Абцасаў стук раптоўна знік.

І я пасунуўся паволі

грузіць галлё на грузавік.

 


2000; 2003?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае