epub
 
падключыць
слоўнікі

Тацьцяна Барысік

Паводле шлягераў

Ведь наши песни, как наша жизнь,

С утра грустим, а к вечеру смеемся...

(словы з папулярнай песні)

 

То заплачуць, то конікам скачуць,

То загадваюць : - Шчэ налівай,

То смяюцца, як палец пакажаш –

Пустацветам цвіце родны край!

Грае радыё, ажно заходзіцца,

Хоць збірайся ды йдзі ў карагод!

Толькі песні, нібы думкі злодзея,

Як адна – пра суседскі гарод.

Не спявае, сумленне хто мае,

Бо шануе спрадвечны закон.

Для бяседы нагодаў хапае :

Трэці дзень, дзевяць дзён, сорак дзён...

Нашы песні даўно ўжо на пенсіі,

Ва ўспамінах дзіцячай пары –

Чарнабыллем зарослы калодзеж,

- «Падмаскоўныя вечары...»

 


2000; 2003?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая