epub
 
падключыць
слоўнікі

Тацьцяна Барысік

У абарону шчырасці

Хочацца вылезці ў фортку! Вечар. На вуліцы слота.

Слухаць старыя кружэлкі болей не маю ахвоты.

Цюбік танальнага крэму, рог пакамечанай хусткі.

Радыё нешта гамоніць...Ў скрыні паштовай – пуста!

Чуеш, мой п'яны суседзе, зноў ліхтары пабілі,

Ў сметніку думак разумных шчырыя словы згубілі.

Там іх ніхто не шукае – корпацца ў брудзе брыдка!

Словы ляжаць, парахнеюць, нібы старая світка.

Іх у цьвярозым стане ўголас казаць няможна.

П'янаму дазваляюць людзі такую раскошу!

Бачыць хлусню забітай – сёння для шчасця досыць.

Заўтра яна ўваскрэсне, будзе за гэта помсціць.

Рыпае ціха кружэлка. Змоўкні, няшчырая песня –

Кветкі лаванды завялі, яблыкі змерзлі на снезе!

 


2000; 2003?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае