Тамаш Падзява

Добрая навіна: новая катэхізмоўка для беларусаў-каталікоў

На правах машынапісу

З блаславеньня а. Аляксандра Надсана

Увага рэдакцыі часопіса “Божым шляхам”: Аўтар гэтых катэхэзаў сьв. п. а. д-р. Т. Падзява памёр год таму назад, 2 кастр. 1975 г (Гл.: Божым Шляхам, Нр. 3-4 (145-146), 1975, с. 8-10). За яго жыцьця было надрукавана ў нашым часапісе ўсяго толькі 15 катэхэзаў, а ўсіх ён апрацаваў 135. Сталася-б вялікая шкода, каб гэта арыгінальная, глыбока перадуманая праца, адзіная ў беларускай рэлігійнай літаратуры, засталася толькі ў рукапісу. Таму будзем прадоўжваць яе друк, не зьмяняючы парадку і стылю аўтара. (БШ №147-148/1976, с.9)

Увага рэдактара новага машынапісу: Усяго ў часопісе “Божым шляхам” было надрукавана 29 катэхэзаў (апошнія – ў БШ №151/1980, сс. 4-8). Але таксама і сёньня, праз больш як 35 год з моманту адыходу да вечнасьці сьв. памяці а. д-ра Тамаша Падзявы, у беларусаў-каталікоў ўсё яшчэ няма добрай катэхізмоўкі для моладзі і дарослых, напісанай зразумелай мовай, якую можна было б лёгка чытаць, паводле якой можна было б правяраць свае веды, якую можна было б карыстаць для самаадукацыі. Дзеля таго, каб даць сучаснаму каталіку добры дапаможнік для лепшага пазнаньня духоўных ведаў, мы вырашылі даць новае жыцьцё працы а.Тамаша і аднавіць памяць аб ім у народзе.

Над тэкстам працавалі:

Каардынатар працы: а. Сяргей Стасевіч.

Рэдактар тэксту: а. Алесь Аўдзяюк.

Кампутаровы набор тэксту: а. Алесь Аўдзяюк, а. Андрэй Крот.

Copyright © «Божым шляхам»

Copyright © Беларуская каталіцкая місія ў Велікабрытаніі.

Спампаваць (2000 КіБ)

/
Выявы старонак пададзеныя толькі для хуткага азнаямлення. Каб атрымаць лепшую якасць, спампуйце твор цалкам.
PDF файлы можна прагледзець праз Adobe Reader, DJVU файлы - праз DjView