Тарас Шаўчэнка

"Чаго мне так цяжка, чаго мне так нудна..."

* * *

Чаго мне так цяжка, чаго мне так нудна,

Чаго сэрца плача, рыдае, крычыць,

Як дзіця галоднае? Чаго ж табе трудна?

Чаго ты жадаеш? Што ў цябе баліць?

Ці піці, ці есці, ці спатанькі хочаш?

Засні, маё сэрца, засні ты навек!

Разбітае сэрца... Няхай чыніць здзек

Звар’яцелы люд... Закрый, сэрца, вочы...

 

13 лістапада 1844

С. П. Б.



Пераклад: Якуб Колас

Беларуская Палічка: http://knihi.com