epub
 
падключыць
слоўнікі

Тарас Шаўчэнка

"Не жаніся ты з багатай..."

* * *

Не жаніся ты з багатай,

Бо выгане з хаты;

Не жаніся і з убогай,

Бо не будзеш рады.

Ажаніся з вольнай воляй,

З казацкаю доляй:

Якой будзе, такой будзе —

Як гола, то гола!

Ды ніхто не дакучае

I не разважае.

Чаго баліць і што баліць,

Ніхто не спытае.

Удваіх і плакаць, кажуць,

Лягчэй, не іначай.

Дык не слухай: лягчэй плакаць,

Як ніхто не бачыць.

 

4 кастрычніка 1845

Міргарад


1907; 1937-1940; 1951

Пераклад: Якуб Колас
Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 11