epub
 
падключыць
слоўнікі

Тарас Шаўчэнка

Запавет

Як памру, дык пахавайце,

Дзе курган палынны,

Сярод стэпу шырокага

Мілай Украіны.

Каб шыракапола долы,

І Дняпро, і кручы

Мне відаць былі, каб чуў я,

Як раве равучы.

Як пагоніць з Украіны

У сіняе мора

Кроў варожую... тады я

І долы і горы -

Ўсё пакіну і падамся

Да самога Бога,

Памаліцца... А да тога -

Я не знаю Бога.

Пахавайце ды ўставайце,

Кайданы парвіце

І варожай злой крывёю

Волю акрапіце.

І мяне ў сям'і вялікай,

Ў сям'і вольнай, новай,

Не забудзьце - памяніце

Нязлым ціхім словам.

 

У Пераяславе, 1845



Пераклад: Рыгор Барадулін