epub
 
падключыць
слоўнікі

Тодар Кляшторны

«Зноў вясна...»

 

Зноў вясна.

Зноў купаюцца далі ў разлівах,

Зноў так чыста блакітная гладзь...

І так хочацца ў думках маўклівых

Залатыя палі цалаваць.

 

Зноў так радасна шэпчуць дубровы,

Зноў гамоніць аб нечым быльнёг...

Надрываецца плачам карова

На прыволлі ў шырокіх палёх.

 

Цэлы дзень снегавыя праталкі

Цэдзяць мутныя пырскі з гары...

На страсе агалцелыя каўкі

Не сціхаюць да позняй пары.

 

А як вечар датлеіць за хатай,

А як змрокі прылягуць к акну,

За аколіцай ходзяць дзяўчаты

І гукаюць красуню вясну...

 

Эх, вясна!

Нат нялюбаму хочацца верыць, -

Нат пастылае стала мілей...

Зноў палае бунтарскае сэрца

У бязмежжы юнацкіх надзей.

 

Цэлы дзень снегавыя праталкі

Цэдзяць мутныя пырскі з гары...

На страсе агалцелыя каўкі

Не сціхаюць да позняй пары.

 

[1927]

 


1927

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая