epub
 
падключыць
слоўнікі

Уільям Шэкспір

Юлі Цэзар

Урывак - акт III, дзея II

Марк Антоні:

Сябры! Рымляне! Суродзічы! Паслухайце мяне!

Прыехаў Цэзара хаваць я, а не ўсхваляць яго.

Зло, што мы робім, жыве даўжэй за нас;

Дабро часцей знікае разам з прахам;

Хай застаецца з Цэзарам яно! Шаноўны Брутас

Кажа: Цэзар быў амбітны.

Як гэта так, то гэта цяжкі грэх,

І паплаціўся Цэзар за яго.

З дазволу Брутаса хачу, і з вашай ласкі

(А Брутас - паважаны чалавек

І ўсе вы - паважаныя асобы)

Прамову на хаўтурах гаварыць.

Ён быў мой сябра, верны, справядлівы,

А Брутас кажа: Цэзар быў амбітны

(Бо Брутас - паважаны чалавек).

Прывозіў ён палонных шмат у Рым,

І выкупы за іх ляжаць у нашых куфрах.

Таму - ці праўда - Цэзар быў амбітны?

Калі вы проста смуткавалі, ён - плакаў.

Амбітнасць мае больш суровае аблічча;

А Брутас кажа - Цэзар быў амбітны,

Бо Брутас - паважаны чалавек.

І бачылі вы ўсе на свяце Люперка* -

Я тройчы аддаваў яму карону,

І тройчы адмаўляўся ён - амбітнасць?

А Брутас кажа - Цэзар быў амбітны.

Ну, так, ён - паважаны чалавек.

Кажу не для таго, каб Брутаса зняславіць,

А каб сказаць, што знаю сапраўды -

Вы некалі ўсе яго любілі, і не без дай прычыны.

Чаму ж вы не бядуеце цяпер?

О чалавечая разважнасць! Цябе за здзек паслалі,

І людзі страцілі свой розум. Пачакайце!

Маё хай вернеца з магілы сэрца -

Яно цяпер там сябра суцяшае.

 

* Люперк - у старажытна-рымскай міфалогіі бог статкаў.



Пераклад: Алена Таболіч