epub
 
падключыць
слоўнікі

Уільям Уордсварт

На мосце

Зямля не бачыла нічога прыгажэй дагэтуль,

І толькі чэрствая душа змагла б не заўважаць

Такую прыгажосць і веліч -

А горад, разадзеты, як ранішняя зорка-прыгажуня,

Ляжыць на золку, сонны і бязлюдны.

А вежы, караблі, тэатры і саборы

Адкрылі твар да ранішняга неба.

Стаіліся у прадчуванні сонца.

 

Ваколле зіхаціць у срэбраным паветры.

Ніколі я не бачыў і не чуў

Такой глыбокай цішыні ў прыродзе.

 

А Тэмза ціхенька цячэ сабе, як хоча.

О, мілы Божа! Гмахі ўсе - нібы пазасыналі,

І сэрца горада-асілка замярло.



Пераклад: Алена Таболіч