Блукаў самотна, як аблокі,
Што праплываюць шлях далёкі,
Пакуль не ўбачыў раптам зблізку
Адзетых ў золата нарцысак,
Што так кружыліся на ветры,
Як быццам матылькі ў паветры.
Як зорачкі, што зіхацяць
У небе да бясконцасці,
Іх нельга позіркам абняць -
Не бачыў такой боскасці.
Галоўкі ўгору паўзнімалі
Ды скачуць жвава, як на 6алі.
А хвалі, што гулялі ў моры,
Паніклі, ўбачыўшы іх, ў скрусе.
Паэту б тут быць у гуморы
Ды растварыцца ў іх хаўрусе.
Ад хараства святлей мне стала,
І думка ў сэрца мне запала:
Калі ахопіць страх жыццёвы,
Змагацца сіл няма ўжо болей,
Згадай тых кветак смех ды словы,
Самоту ты сваю адолей, -
Зноў сэрца радасцю заб'ецца
І аж заскача, мне здаецца.