epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Арлоў

«Спілавалі дрэва...»

Спілавалі дрэва - няма на пнішчы

гадавых кольцаў.

Але гэта дрэва - пераконваю сябе.

Знаёмы паляўнічы кажа: упаляваў

зайца, ні кроплі крыві не было ў яго.

Але гэта заяц...

Лётаюць над травеньскім полем

безгалосыя жаўрукі...

Але гэта жаўрукі...

 

Ідзе насустрач мне чалавек.

Гэта чалавек - пераконваю сябе.

 


1990-2003?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае