epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

"Аб існаванні подласці й наветаў..."

Аб існаванні подласці й наветаў,

Падступных махінацый і інтрыг

Я ведаю, паверце мне у гэтым,

Зусім не са старонак даўніх кніг.

 

Мужчыны і жанчыны сонмам цэлым

Імкнуцца здрадзіць, край свой ашукаць.

Я проста ў гэтым не прымаю ўдзелу.

Няма мяча, дык чыстай будзь рука.

 

26 лістапада 1981 г. 11.29. П. м.


26.11.1981

Тэкст падаецца паводле выдання: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў].- Мн.: Маст. літ., 1987.- 431 с., 4 л. іл.
Крыніца: скан