epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

Адносна паходжання бюракратызму

Пітэкантрап пячору зручную выбраў,

Стол знадворку прысунуў да тоўстай сцяны

І павесіў таблічку: «Пячорным тыграм

Час прыёму тады, як вымруць яны».

 

[1956 г. ?]


11.05.1956

Тэкст падаецца паводле выдання: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў].- Мн.: Маст. літ., 1987.- 431 с., 4 л. іл.
Крыніца: скан