epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

Арарацкая даліна

Плантацыі перцу, кінзы і рыгана,

І сохне перац пад кожным «дымам».

І кожны дом у агні буяным

Згарае купінай неапалімай.

 

І скалы, як бруднаю вапнай пабелены,

Гразёй храпаватай залеплены спіны.

А там, дзе вада,— такая ўжо зелень,

Такая зялёная, ажна сіняя!

 

А ўдалечыні Арарат двухгаловы

У небе стаіць недасяжнаю марай,

Прысыпаўшы лысіны пудрай цукровай,

Захутаўшы ногі ў ліловыя хмары.


26.11.1981

Тэкст падаецца паводле выдання: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў].-Мн.: Маст. літ., 1987.-431 с., 4 л. іл.
Крыніца: скан