epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

"Бог пайшоў. Жыццё ідзе пад кручу..."

Бог пайшоў. Жыццё ідзе пад кручу.

Але йдзі і не губляй спакой.

Ёсць замест прыватнай неўміручасці —

Бессмяротнасць нацыі тваёй.

Ты памрэш. Але ў бязмежным свеце

Будуць працвітаць твой Люд і Край...

Вер, што ў гэтым, вер, што толькі ў гэтым

Шчасце пасмяротнае і рай.

 

1982 г.


1982

Тэкст падаецца паводле выдання: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў].- Мн.: Маст. літ., 1987.- 431 с., 4 л. іл.
Крыніца: скан