epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

Браты па няшчасцю

Ай, Аю-даг, што ж ты робіш з морам?

Вырашыў выпіць да дна, шалёны?

Кінь, набухторышся толькі з гора

І не нап’ешся, бо мора — салёнае.

 

Кінь тую п’янку, бо ўрэжаш дуба

Або з пахмелу захочаш павесіцца:

Чоўн, у якім уцякла твая любая,

Вельмі далёка, ля чоўніка месяца.

 

Лепей давай я віна дастану,

І пад кефаль мы дамо яму рады,

Вып’ем за вусны маёй каханай

І за тваю, што падступна здрадзіла.


29.03.1967

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая