epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

Эпітафія. Пакараным смерцю ў 1882 годзе

Сякуць, краіна, карак твайму сыну,

Ды ты не скажы ім: «Даволі!»...

Хай лепей ніколі не будзе краіны,

Чым будзе краіна — без волі.

 

29 студзеня 1980 г.

21 гадзіна 38 хвілін


29.01.1980

Тэкст падаецца паводле выдання: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў].- Мн.: Маст. літ., 1987.- 431 с., 4 л. іл.
Крыніца: скан