epub
 
Падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

Генуэзская крэпасць

Колькі ж вынесла ты перастрэлак такіх?.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Сіні вечар глядзеў праз імглу,

Наплывалі хмары, і сонца з іх

Дзіды кідала на зямлю.

І яны, сіне-белыя, падалі ўніз

І дымелі сярод пустаты...

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Быў бліжэй за ўсіх густа-сіні мыс,

А далей, за ім, быў блакітны мыс,

А за ім — туманна-жамчужны мыс,

А на ім — сілуэтам бязважкім — Ты.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

А на ім — пад стрэламі — Ты.




Беларуская Палічка: http://knihi.com