epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

"І чаго гэта, таварыш..."

І чаго гэта, таварыш,

Так заўжды бывае,

Што удома часта марыш

Аб нязнаным краі?

 

А як лёс туды закіне —

Сэрца сніць заўсёды

Пра звычайную асіну

На родным гародзе.

 

[1955 г. ?]


1955?

Тэкст падаецца паводле выдання: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў].- Мн.: Маст. літ., 1987.- 431 с., 4 л. іл.
Крыніца: скан