epub
 
Падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

"І зашумяць асіны над ракою..."

І зашумяць асіны над ракою,

І будуць светлымі улетку дні,

І зацвітуць на скалах над вадою

Спакойныя купальскія агні.

 

Як знак таго, што ўсё мінае ў свеце,

Сарве іх шэрань прагнаю рукой,

І толькі ты адна ва ўсім сусвеце

Навекі застанешся маладой.

 

1954 г.




Беларуская Палічка: http://knihi.com