epub
 
Падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

"Я чакаў цябе тысячы год..."

Я чакаў цябе тысячы год,

І ўрэшце прыйшла ты, прыйшла...

А ў вачах тваіх — холад і лёд,

А сэрца тваё — скала.

Неласкавая ты са мной,

Як зімовага мора валы,

Як пілы скал пада мной

І як снег на схілах Яйлы.

І калі я цалую цябе —

Так сціскаеш ты гожы свой рог,

Быццам я катую цябе,

Быццам я — канец і сыход.

Растаплю я твае снягі,

А іначай — лёс, як свінец,

Сконы радасці і тугі,

І канец. Сапраўды... канец.




Беларуская Палічка: http://knihi.com