epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

Легкаважная песенька, якую я спяваў, ідучы да каханай цераз хрыбет Мангугай

Паветра п’янае, бы Цынандалі.

Крочу я проста ў дзень,

І рытм па скалах чаканяць сандалі,

І кунгасы спяць на вадзе.

 

Успудзіў кайру. Яна наракае,

Што іду без дарог,

І языкамі капуста марская

Ліжа сцежку ля самых ног.

 

На вуснах свіст, як матыль, трапеча.

Доўгі шлях. За гарой гара.

І ў моры рыфаў магутныя свечы

Ў сонцы раннім гараць.


04.09.1965

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая