epub
 
Падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

Май

Парасон і плашч між сабою гамоняць

І ідуць тратуарамі ўніз галавой,

А пад імі, як хмары, дрэвы зялёныя,

Ўспышкі кропляў, маланкі, дамы і балконы...

 

Ўвесь амыты,— як вабяць кветак далоні! —

Плашч прыпаў да ружовага парасона,

Нібы чмель, што ўпяўся ў ружовы павой.

 

12 верасня 1969 г.




Беларуская Палічка: http://knihi.com