epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

Марозныя тропікі

Тропікі марозныя на шыбах.

Пальмы, сець ліянаў і трава.

Там струной сярэбраныя рыбы

Выгінаюцца між сініх хваль.

Дзіўны край; там срэбраныя цені,

Там жанчыны скачуць на аленях.

Там жар-птушак, нібы ў нас сарок.

Фары за акном — і ён святлее,

Месяц за акном — і ён пяе...

Меркне у тваіх дрыготкіх веях,

Калі гладжу валасы твае.

Ён пагасне ў ночы на ізлёце,

Расцвіце ў заранцы і засне,

Калі ты з суцішанай пяшчотай

Ціха пацалуеш рукі мне.

 

[1957 г. ?]


1957?

Тэкст падаецца паводле выдання: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў].- Мн.: Маст. літ., 1987.- 431 с., 4 л. іл.
Крыніца: скан