epub
 
Падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

Medusa Ludovisi ў Рыме

Спіць Эрынія. У грозных веях

Цень прароцтва вялікага лёг.

Помста спіць. Касмылёў змеі

У спакоі тояць скачок.

Спіць яна. Бяздумна і глуха.

Сны аб праўдзе і роўнасці сніць...

Ціхі гук:

Будзільнік над вухам

Папярэдзіў, што зазвініць.




Беларуская Палічка: http://knihi.com